Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

тарашчыць, ✂; незак. (разм.).

Шырока раскрываць (вочы).

|| зак. вытарашчыць, ✂.

тарбаган, ✂, м.

Грызун атрада суркоў, які водзіцца ў Забайкаллі, на Алтаі, у Манголіі і Паўночным Кітаі.

|| прым. тарбаганавы, ✂.

тарбан, ✂, м.

Струнны шчыпковы музычны інструмент, блізкі да бандуры.

тарбаніст, ✂, м.

Музыкант, які іграе на тарбане.

тарбаноша, ✂, ж.

Невялікае сумчатае млекакормячае, якое жыве ў Амерыцы; сумчаты пацук, апосум.

тарбасы, ✂, м.

Мяккія боты з аленевых шкур шэрсцю наверх.

тарбахват, ✂, м. (разм.).

Той, хто хапае і прысвойвае сабе што-н.; сквапны чалавек, хабарнік.

таргавацца, ✂; незак.

  1. Дагаворвацца аб цане, дабіваючыся ўступак пры заключэнні гандлёвых або іншых здзелак.

  2. перан. Спрачацца, не згаджаючыся з чым-н., імкнучыся дабіцца чаго-н., атрымаць што-н.

    • Т., каму прынесці вады.

|| зак. старгавацца, ✂.

|| наз. торг, ✂.

таргаваць, ✂; незак.

  1. Збіраючыся купіць што-н., прыцэньвацца, дамаўляцца аб цане.

    • Т. бульбу.
  2. Тое, што і гандляваць (разм.).

  3. перан., кім-чым. Рабіць прадметам гандлю (пра людзей, іх пачуцці і пад).

    • Т. сумленнем.

|| зак. старгаваць, ✂, патаргаваць, ✂ і прытаргаваць, ✂.

|| наз. торг, ✂.

тарка, ✂, ж.

Прадмет кухоннага ўжытку ў выглядзе пласцінкі з праколатымі дзіркамі, прызначанымі для раздраблення, расцірання чаго-н.

  • Драць бульбу на тарцы.

|| прым. таркавы, ✂.