Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

тапор, , м.

Прылада для сячэння ў выглядзе насаджанай на драўляную ручку металічнай лопасці з вострым лязом з аднаго боку і абухом з другога.

  • З лесу даносіўся стук тапара.

  • Хоць тапор вешай (разм.) — аб цяжкім, нясвежым паветры ў памяшканні.

|| памянш. тапорык, .

|| прым. тапорны, .

тапорны, .

  1. гл. тапор.

  2. перан. Грубы, нязграбны, як тапаром зроблены.

    • Тапорная мэбля.

|| наз. тапорнасць, .

таптацца, ; незак.

  1. Пераступаць з нагі на нагу на адным месцы.

  2. перан. Рабіць што-н., не дасягаючы мэты, без належных вынікаў (разм.).

|| наз. таптанне, .

таптаць, ; незак.

  1. Прымінаць нагамі.

    • Т. траву.
  2. Наязджаючы канём, збіваць з ног, душыць, калечыць.

  3. Ступаючы, пэцкаць нагамі (разм.).

    • Т. падлогу.
  4. Збіваць, зношваць абутак.

    • Т. боты.
  5. перан. Пагарджаючы, груба зневажаць, уніжаць.

    • Т. чалавечую годнасць.

|| зак. патаптаць, і стаптаць, .

|| наз. таптанне, .

таптун, , м. (разм.).

Той, хто топчацца без справы, марудна робіць што-н.

|| ж. таптуха, .

таптуха, , ж.

  1. гл. таптун.

  2. Адзін з відаў рыбалоўнай сеткі (абл.).

тапчак, , м.

Род коннага прывода.

тапчан, , м.

Шырокая лаўка, звычайна са спінкай, для сядзення або для спання.

  • Спаць на тапчане.

|| памянш. тапчанок, .

тапырыцца, ; незак.

  1. Падымацца ўверх, тарчма (пра валасы, шэрсць і пад.).

  2. перан. Быць незадаволеным чым-н.; упарціцца.

|| зак. устапырыцца, .

тапырыць, ; незак.

Паднімаць, ставіць тарчма, натапырваць (валасы, шэрсць, вушы і пад.).

|| зак. устапырыць, .