Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

раўначленны, ✂.

У матэматыцы: які мае аднолькавыя члены.

раўнівец, ✂, м.

Раўнівы чалавек.

|| ж. раўнівіца, ✂.

раўнівы, ✂.

  1. Схільны да рэўнасці, ахоплены рэўнасцю, які выражае рэўнасць.

    • Раўнівая жонка.
    • Р. погляд.
  2. Прыдзірліва-насцярожаны.

|| наз. раўнівасць, ✂.

раўніна​1, ✂, ж.

Роўная, без вялікіх узгоркаў зямная паверхня.

  • Р. цягнулася да самага лесу.

|| прым. раўнінны, ✂.

|| наз. раўніннасць, ✂.

раўніна​2, ✂, ж.

Роўнае месца, роўнядзь.

  • Р. вакол, ні ўзгорачка.

раўнюткі, ✂.

Вельмі роўны.

  • Раўнюткая дарожка.

раўня, ✂, ж. (разм.).

Чалавек, роўны другому, раўнацэнны з другім.

  • Ён табе не р.

раўняцца, ✂; незак.

  1. Станавіцца ў строй па прамой лініі.

    • Р. па правафланговаму.
  2. на каго-што і па кім-чым. Імкнуцца быць падобным да каго-, чаго-н.

    • Р. на перадавікоў.
  3. Параўноўваючы сябе з кім-н., прызнаваць роўным.

    • З ім ніхто не можа р.

|| наз. раўненне, ✂.

раўняць, ✂; незак.

  1. Рабіць роўным, гладкім.

    • Р. дарожку.
  2. Размяшчаць у адзін рад па прамой лініі.

    • Р. рады.

раўці, ✂; незак.

  1. Утвараць рык, роў (пра жывёл).

    • Карова раве.
  2. Моцна плакаць (разм.).

    • Чаго ты равеш?
  3. Моцна гаварыць, крычаць, пець (разм.).

  4. Утвараць гукі, падобныя на рык жывёлы.

    • Завіруха раве.
    • Самалёты равуць.

|| аднакр. раўнуць, ✂.