Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

раскалоць, ✂; зак.

  1. гл. калоць​2.

  2. перан., каго-што. Раз’яднаць, унёсшы рознагалоссі; супярэчнасці.

    • Р. групоўку.

|| незак. расколваць, ✂.

|| наз. расколванне, ✂ і раскол, ✂.

раскалупаць, ✂; зак. (разм.).

  1. Калупаючы, разадраць, зрабіць дзірку ў чым-н.

    • Р. дзірку ў мяху.
  2. Калупаючы, садраць струп з ранкі.

    • Р. рану.

|| незак. раскалупваць, ✂.

раскалыхаць, ✂; зак.

  1. Пачаць моцна калыхаць, прымусіць калыхацца.

    • Р. качэлі.
  2. Калышучы, зрабіць хісткім, няўстойлівым.

    • Р. слупок.
  3. перан. Вывесці са стану апатыі, абыякавасці.

    • Пыталіся многа, ледзь раскалыхалі яго на адказы.

|| незак. раскалыхваць, ✂.

раскамплектаваць, ✂; зак.

Парушыць камплект, камплектнасць чаго-н.

|| незак. раскамплектоўваць, ✂.

раскамячыць, ✂; зак.

Разняць сціснутыя ў кулак пальцы.

  • Р. кулак.

|| незак. раскамечваць, ✂.

раскапаць, ✂; зак.

  1. Капаючы, раскідаць, разрыць што-н.

    • Р. снег.
    • Р. курган.
  2. перан. Дэталёва разабрацца ў чым-н.; знайсці.

    • Р. цікавыя матэрыялы ў архіве.

|| незак. раскопваць, ✂.

|| наз. раскопванне, ✂ і раскопка, ✂.

раскапусціцца, ✂; зак. (разм.).

Шырока рассесціся, разваліцца (часцей пра жанчыну).

раскаркаваць, ✂; зак.

Выняць корак.

  • Р. бутэлькі.

|| незак. раскаркоўваць, ✂.

раскаркацца, ✂; зак. (разм.).

Пачаць моцна каркаць.

  • Вароны раскаркаліся.

раскарміць, ✂; зак.

Сытна кормячы, зрабіць тлустым, сытым.

  • Р. свіней.

|| звар. раскарміцца, ✂.

|| незак. раскормліваць, ✂.