Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

рамесніцтва, , н.

  1. Занятак рамяством, саматужнай работай.

  2. перан. Работа без творчай ініцыятывы, па шаблону.

    • Мастацтва выключае паняцце рамесніцтва.

рамеснічаць, ; незак. (разм.).

Быць рамеснікам (у 1 знач.), займацца рамяством.

рамесны, .

  1. Які з’яўляецца рамяством, мае адносіны да рамяства.

    • Рамесная праца.
  2. рамеснае вучылішча — якое рыхтавала кадры кваліфікаваных рабочых (у 1940— 1958 гг.).

раміз, , м. (спец.).

  1. У некаторых картачных гульнях: недабор пэўнай колькасці бітак, а таксама штраф за такі недабор.

  2. У фехтаванні: паўторны папераджальны ўкол.

рамізіцца, ; незак.

Прайграваць у карты ў выніку рамізу (у 1 знач.).

|| зак. абрамізіцца, .

рамізнік, , м.

  1. Фурман наёмнага экіпажа.

  2. Экіпаж з фурманам.

|| прым. рамізніцкі, .

рамізніцтва, , н.

Занятак рамізніка (у 1 знач.).

рамка, , ж.

  1. Невялікая рама (у 2 знач.).

    • Партрэт у прыгожай рамцы.
  2. Графічнае абрамленне якога-н. тэксту, малюнка.

    • Траурная р.
  3. перан.,, чаго. Межы, у якіх павінна адбывацца, адбываецца што-н.

    • У рамках закона.
    • Выйсці з рамак спецыяльнасці.
  4. Прыстасаванне для сотаў у вуллі.

|| прым. рамачны, .

  • Рамачная антэна.
  • Р. вулей.

рамонак, , м.

  1. Травяністая расліна з адзіночнымі кветкамі, у якіх пялёсткі звычайна белыя, а сярэдзіна жоўтая.

  2. -нка, -нкі, -нкаў. Кветка гэтай расліны.

  3. -нку. Лекавы настой або высушаныя кветкі гэтай расліны.

    • Паласкаць горла рамонкам.

|| прым. рамонкавы, .

рамонт1, , м.

Ліквідацыя пашкоджанняў, паломак.

  • Р. абутку.
  • Капітальны р. кватэры.

|| прым. рамонтны, .

  • Рамонтныя работы.