Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пікап, ✂, м.

Невялікі аўтамабіль для перавозкі грузаў і пасажыраў, з адкіднымі сядзеннямі па баках.

піке​1, нескл., н.

Тканіна палатнянага перапляцення з рубчыкам уздоўж асновы.

  • Блузка з п.

|| прым. пікейны, ✂.

піке​2, нескл., н. (спец.).

Тое, што і пікіраванне.

  • Самалёт выйшаў з п.

пікет, ✂, м.

  1. Невялікі вартаўнічы атрад, пост.

    • Пост-п. ДАІ.
  2. Група асоб, якая стаіць дзе-н. з мэтай дэманстрацыі грамадскага пратэсту, выражэння якіх-н. патрабаванняў.

    • П. забастоўшчыкаў.
    • Пікеты каля будынка парламента.

|| прым. пікетны, ✂.

пікетаваць, ✂; незак.

Выстаўляць пікеты (у 2 знач.).

  • П. міністэрскі будынак.

пікетчык, ✂, м.

Удзельнік пікета (у 2 знач.).

|| ж. пікетчыца, ✂.

пікі, ✂, ж.

Картачная масць з малюнкам у выглядзе чорнага наканечніка пікі.

|| прым. піковы, ✂.

  • Піковая дама.

пікіравацца, ✂; незак. (кніжн.).

Абменьвацца з’едлівымі, колкімі заўвагамі.

|| наз. пікіроўка, ✂ і пікіраванне, ✂.

пікіраваць, ✂; незак.

Зніжацца на вялікай хуткасці і амаль вертыкальна (пра самалёт).

  • Самалёт пікіруе на цэль.

|| зак. спікіраваць, ✂.

|| наз. пікіраванне, ✂.

пікіроўшчык, ✂, м. (разм.).

Пікіруючы бамбардзіроўшчык.