Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

подпуск, , м.

Рыбалоўная снасць у выглядзе вяроўкі з кручкамі і грузілам, якая апускаецца пад лёд.

  • Лавіць на п.

|| прым. падпускны, .

подскакам, прысл. (разм.).

Падскокваючы (бегчы, перамяшчацца).

  • Пабегчы п.

подступ, , м.

  1. гл. падступіць.

  2. Месца, шлях для падыходу, прыбліжэння да чаго-н.

    • Баі ішлі на подступах да горада.

подсціл, , м.

  1. гл. падаслаць.

  2. Тое, што падаслана.

    • Салома на п.

подыум, , м. (спец.).

Узвышэнне для натуршчыка, манекеншчыкаў.

подых, , м.

Лёгкі рух паветра.

  • П. ветру.
  • П. ранняй восені (перан. набліжэнне).

поедам:

  • поедам есці каго (разм.) — бесперастанку дапякаць папрокамі, лаянкай.

поезд, , м.

  1. Састаў счэпленых чыгуначных вагонаў, якія прыводзяцца ў рух лакаматывам.

    • Прыгарадны п.
    • Таварны п.
  2. Шэраг павозак, якія едуць адна за другой.

    • Санны п.
    • Вясельны п. (у народным вясельным абрадзе).

|| прым. паязны, .

пожня, , ж. (абл.).

Зжатае хлебнае поле або сенажаць.

|| прым. пожневы, .

поза, , м.; , ж..

  1. Пастава цела.

    • Ляжаць у нязручнай позе.
  2. перан. Прытворства, няшчырыя паводзіны, рысоўка.

    • Не верце яму, гэта толькі п.