Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

неадкуль, прысл.

Няма такога месца (адкуль можна было б атрымаць, чакаць каго-, чаго-н.).

  • Гасцей чакаць н.

неадлучны, .

  1. Які пастаянна знаходзіцца пры кім-, чым-н.

    • Н. спадарожнік.
  2. Такі, у час якога нікуды не адлучаюцца.

    • Неадлучнае дзяжурства.

|| наз. неадлучнасць, .

неаднаразовы, .

Які робіцца або адбываецца не адзін раз.

  • Неаднаразовае запрашэнне.
  • Н. чэмпіён.

|| наз. неаднаразовасць, .

неаднародны, .

  1. Разнародны па складу; неаднастайны.

    • Н. склад насельніцтва.
  2. Які адносіцца да іншай катэгорыі з’яў, прадметаў і інш.

    • Неаднародныя хімічныя сумесі.

|| наз. неаднароднасць, .

неаднойчы, прысл.

Не адзін раз.

  • За дні хваробы ён н. перадумаў свой жыццёвы шлях.

неадольны, .

Які цяжка, немагчыма пераадолець; магутны.

  • Неадольная сіла.

|| наз. неадольнасць, .

неадпаведны, .

  1. Які не адпавядае чаму-н., не падыходзіць да чаго-н.

    • Неадпаведныя ўмовы.
  2. Які пазбаўлены адпаведнасці, прапарцыянальнасці.

    • Жаданні, неадпаведныя сваім магчымасцям.

|| наз. неадпаведнасць, .

неадступны, .

Настойлівы, неадчэпны.

  • Неадступнае пытанне: «Як жыць далей?»

|| наз. неадступнасць, .

неадушаўлёны, .

Які не адносіцца да свету жывых істот.

  • Неадушаўлёныя назоўнікі.

|| наз. неадушаўлёнасць, .

неадчэпны, .

Які не дае спакою; назойлівы.

  • Гудуць неадчэпныя камары.

|| наз. неадчэпнасць, .