Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

марафонец, ✂, м.

Спартсмен, які займаецца марафонскім бегам.

мараход, ✂, м.

Даўней: мараплавец, вынаходца марскіх шляхоў.

мараходны, ✂.

Які мае адносіны да мараходства, звязаны з мараходствам.

  • Мараходнае вучылішча.
  • Мараходныя якасці судна.

|| наз. мараходнасць, ✂.

мараходства, ✂, н.

Тое, што і мараплаванне.

марганец, ✂, м.

Хімічны элемент, метал серабрыста-белага колеру.

|| прым. марганцавы, ✂.

марганцавакіслы, ✂:

  • марганцавакіслыя солі — чорныя з зялёным адценнем крышталічныя рэчывы, якія растаюць у вадзе.

марганцавы, ✂.

  1. гл. марганец.

  2. Які змяшчае марганцавую соль.

    • М. раствор.

марганцоўка, ✂, ж. (разм.).

Крышталі марганцавакіслай солі, а таксама раствор гэтых крышталяў, які выкарыстоўваецца як сродак дэзінфекцыі.

маргарын, ✂, м.

Харчовы тлушч, які атрымліваюць з сумесі раслінных тлушчаў з жывёльнымі.

|| прым. маргарынавы, ✂.

  • М. завод.

маргарытка, ✂, ж.

Травяністая расліна сямейства складана-кветных з дробнымі ружовымі, белымі і чырвонымі кветкамі.

|| прым. маргарыткавы, ✂.