Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

мазурка, ✂, ж.

Польскі нацыянальны танец, а таксама музыка да яго.

|| прым. мазурачны, ✂.

мазут, ✂, м. і мазута, ✂, ж.

Астаткі ад нафты пасля адгонкі з яе бензіну, газу і газаліну.

|| прым. мазутны, ✂ і мазутавы, ✂.

мазь, ✂, ж.

  1. Сумесь тлушчу з лекавымі сродкамі.

    • Цынкавая м.
  2. Густое тлустае рэчыва для змазкі чаго-н.

    • М. для абутку.
    • Лыжная м.

◊

  • На мазі (разм.) — блізка да ажыццяўлення, завяршэння.