Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

каштан​1, ✂, м.

  1. Дрэва сямейства букавых з пладамі ў выглядзе буйнога арэха, а таксама плод гэтага дрэва.

    • Разгалісты к.
    • Назбіраць каштанаў.
  2. Драўніна гэтага дрэва.

|| прым. каштанавы, ✂.

  • Каштанавая алея.
  • Каштанавыя валасы (колеру каштана).

каштан​2, ✂, м.

Пра масць коней: светла-каштанавы, рыжаваты.

каштарыс, ✂, м.

Фінансавы дакумент для вызначэння і планавання выдаткаў і прыбыткаў.

  • Скласці к.

|| прым. каштарысны, ✂.

каштоўнасць, ✂, ж.

  1. Важнасць, значнасць чаго-н.

    • К. навуковай працы.
  2. Каштоўная рэч, з’ява.

    • Захаванне каштоўнасцей.
    • Духоўныя каштоўнасці.

каштоўны, ✂.

  1. Які дорага каштуе, мае вялікую цану.

    • К. камень.
    • К. сервіз.
  2. Які мае важнае, істотнае значэнне.

    • Каштоўныя парады.
    • К. дакумент.

кашуля, ✂, ж.

Адзенне з лёгкай тканіны на верхнюю частку цела (мужчынскае) або як ніжняя бялізна (жаночае).

|| прым. кашульны, ✂.

кашчавы, ✂.

Такі схуднелы, што выступаюць косці.

  • Кашчавыя рукі.

|| наз. кашчавасць, ✂.

кашчунства, ✂, н.

Блюзнерства, зневажальныя адносіны да таго, чым даражаць, што паважаюць як святыню (першапачаткова рэлігійную).

|| прым. кашчунскі, ✂.

кашчунстваваць, ✂; незак.

Блюзнерыць, праяўляць кашчунства да каго-, чаго-н.

кашчэй, ✂, м.

  1. У рускіх народных казках: злы і худы стары, уладальнік багацця.

    • К. бессмяротны.
  2. перан. Пра вельмі худога і скупога чалавека (разм.).