Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

канапас, ✂, м.

Той, хто пасе коней.

канапаціць, ✂; незак.

Затыкаць дзіркі, шчыліны чым-н. (пакуллем, мохам і інш.).

  • К. сцены.
  • К. лодку.

|| зак. заканапаціць, ✂.

|| наз. канапачанне, ✂.

канапелька, ✂, ж.

Народная назва некаторых відаў лугавых траў (дрыжніку, кураслепу і інш.).

канаплянік, ✂, м.

  1. зб. Сцёблы канопляў без насення, канапляная салома.

  2. Участак зямлі, засеяны каноплямі.

    • Крайнюю паласу агарода займаў к.
  3. Верабей (абл.).

    • К. сілка не абміне.

канаплянішча, ✂, н.

Поле, дзе раслі каноплі.

канаплянка, ✂, ж.

  1. Пеўчая птушка атрада вераб’іных, з доўгім хвастом і канічнай дзюбай.

  2. Хустка з канапляных нітак (абл.).

канарэйка, ✂, ж.

Пеўчая птушка паўднёвых краін з ярка-жоўтым апярэннем, больш вядомая як пакаёвая.

|| прым. канарэечны, ✂.

  • К. колер (светла-жоўты).

канат, ✂, м.

Тоўстая моцная вяроўка з пяньковага валакна або дроту.

  • Сталёвы к.

|| прым. канатны, ✂. Канатная дарога.

канатаходзец, ✂, м.

Цыркавы артыст, які выконвае практыкаванні на нацягнутым у паветры канаце.

канаус, ✂, м.

Гатунак шчыльнай шаўковай тканіны.

|| прым. канаусавы, ✂.