Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

камбала, ✂, ж.

Плоская марская рыба з вачамі на адным баку.

|| прым. камбалавы, ✂.

  • Сямейства камбалавых. (наз.).

камбі...

Першая частка складаных слоў са знач. камбінаваны, складзены з розных кампанентаў, напр. камбікорм, камбісілас, камбітлушч.

камбікорм, ✂, м.

Скарачэнне: камбінаваны корм; прыгатаваная ў пэўных прапорцыях сумесь сухіх кармоў для жывёлы.

|| прым. камбікормавы, ✂.

  • Камбікормавая прамысловасць.

камбінаваць, ✂; незак.

  1. Злучаць, спалучаць розныя (але аднародныя) элементы ў якую-н. камбінацыю (у 1 знач.).

    • К. розныя адценні фарбаў.
  2. Рабіць якую-н. камбінацыю (у 2 знач.; разм.).

|| зак. скамбінаваць, ✂.

|| наз. камбінаванне, ✂.

камбінат, ✂, м.

  1. Аб’яднанне прамысловых прадпрыемстваў розных вытворчых галін, а таксама аб’яднанне дробных прадпрыемстваў.

    • К. бытавых паслуг.
    • Швейны к.
  2. Аб’яднанне навучальных устаноў розных ступеней пры якім-н. прадпрыемстве.

    • Вучэбны к.

|| прым. камбінацкі, ✂.

камбінатар, ✂, м. (разм.).

Той, хто схільны да камбінацый (у 2 знач.), які ўмее дасягаць чаш-н. рознымі спосабамі.

|| ж. камбінатарка, ✂.

|| прым. камбінатарскі, ✂.

камбінаторны, ✂, (спец.).

Заснаваны на камбінаванні.

  • К. аналіз (у матэматыцы).
  • Камбінаторнае змяненне гукаў.

камбінаторыка, ✂, ж.

Раздзел дыскрэтнай матэматыкі, які вывучае, колькі магчымых злучэнняў элементаў існуе ў зададзеным канечным мностве.

камбінацыя, ✂, ж.

  1. Спалучэнне, злучэнне, узаемна абумоўленае размяшчэнне чаго-н.

    • К. лічбаў.
    • К. фарбаў.
  2. Складаная задума, сістэма прыёмаў для дасягнення якой-н. мэты.

    • Хітрая к.
    • Шахматная к.
  3. Жаночая бялізна — сарочка, звычайна шаўковая, з карункамі.

|| прым. камбінацыйны, ✂.

камбінезон, ✂, м.

Суцэльны рабочы касцюм з курткі і штаноў.

|| прым. камбінезонны, ✂.