Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

гугнявіць, ✂; незак.

Гаварыць у нос.

гугнявы, ✂.

Які гаворыць у нос.

|| наз. гугнявасць, ✂.

гугу:

  • Ні гугу у знач. вык. (разм.) — маўчаць, не гаварыць ні слова або маўчы, нікому не кажы.

    • Пра гэта — нікому ні гугу.

гуд, ✂, м.

Тое, што і гудзенне.

гудзець, ✂; незак.

Тое, што і гусці.

|| зак. прагудзець, ✂.

|| наз. гудзенне, ✂.

гудок, ✂, м.

  1. Механічны свісток, які падае сігналы.

    • Паравозны г.
  2. Працяжны аднастайны гук свістка ці сірэны.

    • Выходзіць па гудку.

|| прым. гудочны, ✂.

гудраніраваць, ✂; зак. і незак.

Пакрыць (-ываць) гудронам.

  • Г. шашу.

|| зак. загудраніраваць, ✂.

гудрон, ✂, м.

Чорная смалістая маса — астатак, які атрымліваецца пры перагонцы нафты.

|| прым. гудронны, ✂.

гуж, ✂, м.

Скураная ці вераўчаная пятля ў хамуце, пры дапамозе якой прымацоўваюць аглоблі да вупражы.

  • Узяўся за г. — не кажы, што не дуж (прыказка).

|| прым. гужавы, ✂.

гужавы, ✂.

  1. гл. гуж.

  2. Конны, які выконваецца жывой цяглавай сілай.

    • Г. транспарт.