Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

выблытаць, ; зак.

  1. Разблытаўшы, выняць, вызваліць.

    • В. птушку з сіла.
  2. перан., каго.

    • Памагчы выйсці з цяжкага становішча (разм.).
    • В. з небяспечнай справы.

|| незак. выблытваць, .

выбоіна, , ж.

  1. Паглыбленне на паверхні чаго-н., выбітае ўдарам.

  2. Яма на дарозе ад язды.

    • Дарога ў выбоінах.

выбоісты, .

З выбоінамі, калдобісты.

  • Выбоістая дарога.

|| наз. выбоістасць, .

выбраннік, , м. (высок.).

Той, хто выбраны кім-н.

  • Дэпутаты Вярхоўнага Савета — выбраннікі народа.
  • В. лесу (перан.).

|| ж. выбранніца, .

|| прым. выбранніцкі, .

выбраны, .

  1. Адабраны для масавага выдання.

    • Выбраныя творы Якуба Коласа.
  2. Лепшы, які выдзяляецца чым-н. сярод іншых, прывілеяваны.

    • Выбранае кола людзей.

выбрацца, ; зак.

  1. З цяжкасцямі выйсці, выехаць адкуль-н.

    • В. з натоўпу.
    • В. з бяды (перан.).
  2. Выселіцца, перабрацца.

    • В. на другую кватэру.
  3. Знайсці час, магчымасць адправіцца куды-н. (разм.).

    • В. ў кіно.

|| незак. выбірацца, .

выбраць, ; зак.

  1. Адабраць, выняць.

    • В. смецце з зерня.
    • В. цытаты з класікаў.
  2. Узяць патрэбнае, аддаць перавагу каму-, чаму-н.

    • В. кнігу для чытання.
    • В. прафесію.
    • В. спадарожніка.
  3. Абраць галасаваннем.

    • В. новы састаў профкома.
  4. Выняць, дастаць адкуль-н. усё да апошняга, зрасходаваць.

    • В. ваду са студні.
    • В. ліміты.
  5. Сабраць ураджай бульбы, агуркоў і пад.

    • В. цыбулю ў агародзе.
  6. Знайсці, вызваліць для якой-н. мэты (пра час).

    • В. вольную часіну.

|| незак. выбіраць, .

|| наз. выбар, .

выбрык, , м. (разм.).

  1. гл. выбрыкваць.

  2. Учынак, які супярэчыць агульнапрынятым нормам паводзін.

    • Гэта ўсё яго выбрыкі.

выбрыкваць, ; незак. (разм.).

  1. Бегаючы, ускідваць заднімі нагамі (пра жывёл).

  2. перан. Гарэзіць, дурэць.

|| аднакр. выбрыкнуць, .

|| наз. выбрык, .

выбрысці, ; зак.

Брыдучы, выйсці адкуль-н.

  • В. з вады.
  • В. з зачараванага кола (перан.).