Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

валацу́га, ✂, м.; ✂, ж., ✂ (разм.).

  1. Бяздомны чалавек, які не мае пэўнага прыстанішча і заняткаў.

  2. Той, хто цягаецца абы-дзе, не працуе.

  3. Той, хто празмерна заляцаецца да жанчын.

валацу́жнічаць, ✂; незак. (разм.).

Быць валацугам (-ай), бадзяцца.

|| наз. валацужніцтва, ✂.

валацу́жны, ✂ (разм.).

Уласцівы валацугу (-цузе), бадзяжны.

  • Валацужнае жыццё.

валачы́, ✂; незак.

  1. Цягнуць волакам, не адрываючы ад паверхні чаго-н.

    • В. мех з бульбай.
  2. Несці, везці што-н. цяжкае, з цяжкасцю.

    • В. вязанку сена.
  3. Красці (разм.).

    • Валаклі з гаспадаркі ўсё, што маглі.

валачы́ся, ✂; незак.

  1. Тое, што і валачыцца (у 1 знач.).

  2. Ісці з цяжкасцю, плесціся (разм.).

    • Ледзь валокся з поля.

валачы́цца, ✂; незак.

  1. Цягнуцца па зямлі.

  2. Блукаць, бадзяцца (разм.).

  3. Заляцацца (разм. пагард.).

    • За ёй валочыцца кінамеханік.

валачы́ць, ✂; незак.

  1. Тое, што і валачы (але абазначае дзеянне, якое адбываецца шматразова і ў розны час).

    • Валачыў воўк, павалаклі і ваўка.
  2. Выцягваць з металу (спец.).

    • В. дрот.

|| наз. валачэнне, ✂.

|| прым. валачыльны, ✂.

  • В. стан.

валейбалі́ст, ✂, м.

Ігрок у валейбол.

|| ж. валейбалістка, ✂.

валейбо́л, ✂, м.

Спартыўная гульня ў мяч, які перакідваецца цераз сетку ад адной каманды да другой.

|| прым. валейбольны, ✂.

  • Валейбольная пляцоўка.

ва́лены, ✂.

Зроблены шляхам валення (гл. валіш у 3 знач.).

  • В. абутак.