Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

вадасхо́вішча, , н.

Штучны вадаём для збору і захавання вады.

|| прым. вадасховішчны, .

вадасцёк, , м.

Збудаванне для адводу, сцёку вады, а таксама пакатае месца, па якім сцякае вада.

|| прым. вадасцёкавы, .

  • Вадасцёкавая труба.

вадатру́бны, :

  • вадатрубны кацёл — паравы кацёл, у якім вада награваецца, праходзячы па трубах.

вадзі́цель, , м.

Той, хто кіруе самаходнай машынай.

  • В. тралейбуса.
  • В. таксі.

|| прым. вадзіцельскі, .

  • Вадзіцельскія правы.

вадзі́цца, ; незак.

  1. (1 і 2 ас. не ужыв.). Быць, жыць (пра жывёл, птушак і пад.); быць у наяўнасці.

    • Там водзяцца бабры.
    • Гэткае дабро ў нас даўно не водзіцца.
  2. безас. Быць звычаем, правілам.

    • Як водзіцца ў нас.
  3. Мець справу, сябраваць (разм.).

    • Не вадзіся больш з гэтым хлопчыкам.

вадзі́ць, ; незак.

  1. Тое, што і весці ў 1, 2 і 4 знач. (але абазначае дзеянне, што адбываецца не ў адзін час, не за адзін прыём або не ў адным напрамку).

    • В. дзяцей гуляць.
    • В. войскі ў бой.
    • В. смыкам па струнах.
    • В. машыну.
  2. што з кім. Падтрымліваць (знаёмства, дружбу).

  3. пераважна безас., каго-што. Хістаць у бакі, заносіць пры хадзьбе, яздзе.

    • Машыну пачало в. па слізкай дарозе.
  4. Кіраваць гульнямі, танцамі.

|| наз. ваджэнне, .

вадзяні́сты, .

Які ўтрымлівае многа лішняй вады, вільгаці.

  • Вадзяністае чарніла.

|| наз. вадзяністасць, .

вадзя́нка, , ж.

  1. Хвароба, пры якой у тканках і поласцях цела збіраецца вадкасць.

  2. Запоўнены вадкасцю пухір (разм.).

|| прым. вадзяначны, .

ва́дкасць, , ж.

  1. гл. вадкі.

  2. Рэчыва, якое мае ўласцівасць цячы і набываць форму той пасудзіны, у якой яно знаходзіцца.

|| прым. вадкасны, .

ва́ды, .

Які знаходзіцца ў стане вадкасці, здольны цячы.

  • Вадкія рэчывы (у адрозненне ад цвёрдых і газападобных).
  • Вадкае паліва.

|| наз. вадкасць, .