вадзі́ць, ​; незак.

  1. Тое, што і весці ў 1, 2 і 4 знач. (але абазначае дзеянне, што адбываецца не ў адзін час, не за адзін прыём або не ў адным напрамку).

    • В. дзяцей гуляць.
    • В. войскі ў бой.
    • В. смыкам па струнах.
    • В. машыну.
  2. што з кім. Падтрымліваць (знаёмства, дружбу).

  3. пераважна безас., каго-што. Хістаць у бакі, заносіць пры хадзьбе, яздзе.

    • Машыну пачало в. па слізкай дарозе.
  4. Кіраваць гульнямі, танцамі.

|| наз. ваджэнне, ✂.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)