Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

бу́рбалка, ✂, ж.

Паветраны шарык на вадзе або іншай вадкасці.

◊

  • Пускаць бурбалкі (разм.) — тануць, тапіцца, гінуць у вадзе.

бурбо́ліць, ✂; незак. (разм.).

Узнімаць, пускаць бурбалкі, булькаць.

бурбо́н, ✂, м. (зневаж.).

Грубы, некультурны, уладалюбівы чалавек [паводле назвы французскай каралеўскай дынастыі].

бургамі́стр, ✂, м.

Начальнік гарадской управы ў некаторых краінах Еўропы і ў 18—19 ст. у Расіі.

|| прым. бургамістарскі, ✂.

бурда́, ✂, ж. (разм. пагард.).

Дрэнна прыгатаванае, нясмачнае пітво або вадкая ежа.

  • Не суп, а б.

бурдзю́к, ✂, м.

Мяшок са скуры жывёлы для захоўвання і перавозкі віна, кумысу і іншых вадкасцей.

|| прым. бурдзючны, ✂.

буржуа́, нескл., м.

Прадстаўнік класа буржуазіі.

буржуазі́я, ✂, ж.

Грамадскі клас, які валодае сродкамі вытворчасці, ідэямі і навыкамі для арганізацыі рыначнай гаспадаркі і жыве за кошт інвестыцыі капіталаў.

  • Дробная б. (дробныя ўласнікі, якія валодаюць сродкамі вытворчасці і карыстаюцца наёмнай працай у нязначнай ступені або зусім не карыстаюцца ёю).

|| прым. буржуазны, ✂.

буржу́й, ✂, м. (разм. пагард.).

Тое, што і буржуа.

|| ж. буржуйка, ✂.

|| прым. буржуйскі, ✂.

буржу́йка, ✂, ж. (разм.).

Металічная печка.

  • Жалезная б.