Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

узбудзіцца, ✂; зак.

  1. Прачнуцца, абудзіцца.

    • Дзіця ўзбудзілася ад шуму.
  2. Прыйсці ў стан нервовага пад’ёму.

    • Нервы ўзбудзіліся.

|| незак. узбуджацца, ✂ і узбуджвацца, ✂.

|| наз. узбуджэнне, ✂.

узбудзіць, ✂; зак.

  1. гл. будзіць.

  2. Прывесці ва ўзбуджальны стан.

    • У. хворага.
    • У. нервы.
  3. Выклікаць, абудзіць у кім-н. якія-н. пачуцці, думкі, стан.

    • У. рэўнасць.
    • У. апетыт.
    • У. цікаўнасць.
  4. Паставіць, вынесці на абмеркаванне, вырашэнне.

    • У. крымінальную справу.
    • У. пытанне.

|| незак. узбуджаць, ✂.

|| наз. узбуджэнне, ✂.

узбудлівы, ✂, (спец.).

Здольны рэагаваць на раздражненне.

  • Узбудлівыя тканкі.

|| наз. узбудлівасць, ✂.

узбуйніць, ✂; зак.

Аб’ядноўваючы, зрабіць больш буйным (у 1 і 2 знач.).

  • У. птушкаферму.

|| незак. узбуйняць, ✂.

|| наз. узбуйненне, ✂.

узбунтавацца, ✂; зак.

  1. Падняць бунт, паўстанне.

  2. Прыйсці ў стан непакою, трывогі, узбударажыцца, усхвалявацца.

    • Ён узбунтаваўся, прачытаўшы такое.
  3. Пакрыцца хвалямі, прыйсці ў рух.

    • Рака ўзбунтавалася.

|| незак. узбунтоўвацца, ✂.

узбярэжжа, ✂, н.

Паласа зямлі ўздоўж марскога берага.

|| прым. узбярэжны, ✂.

узважыць, ✂; зак.

  1. Вызначыць вагу каго-, чаго-н.

    • У. рыбу.
  2. перан. Папярэдне абдумаць, ацаніць.

    • У. усе магчымасці.

|| незак. узважваць, ✂.

|| звар. узважыцца, ✂.

|| незак. узважвацца, ✂.

узвалачы, ✂; зак. (разм.).

  1. Падняць наверх што-н. цяжкае, грувасткае.

    • У. мех на воз.
  2. З цяжкасцю паставіць на ногі.

    • У. каня на ногі.

|| незак. узвалакаць, ✂ і узвалакваць, ✂.

узвалачыся, ✂; зак. (разм.).

  1. З цяжкасцю ўзысці куды-н.

    • У. на пагорак.
  2. З цяжкасцю падняцца, устаць.

    • У. на ногі.

|| незак. узвалакацца, ✂ і узвалаквацца, ✂.

узваліць, ✂; зак.

  1. Падняўшы, наваліць.

    • У. мех на плечы.
  2. перан. Абцяжарыць каго-н. чым-н., ускласці што-н. на каго-н. (разм.).

    • У. усю работу на сакратара.
  3. перан. Беспадстаўна абвінаваціць у чым-н.

    • У. віну на каго-н.

|| незак. узвальваць, ✂.