Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

малярык, ✂, м. (разм.).

Чалавек, які хварэе на малярыю.

малярыя, ✂, ж.

Інфекцыйнае захворванне, якое перадаецца некаторымі відамі камароў і суправаджаецца прыступамі ліхаманкі (у 1 знач.).

|| прым. малярыйны, ✂.

  • М. камар.

маляўка, ✂, ж.

  1. Тое, што і малёк.

  2. перан. Пра чалавека маленькага росту або пра дзіця (разм. іран.).

маляўнічы, ✂.

Вельмі прыгожы, захапляючы сваёй прыгажосцю.

  • Панямонне — м. куток Беларусі.

|| наз. маляўнічасць, ✂.

мама, ✂, ж.

Тое, што і маці (у 1 знач.).

|| ласк. мамачка, ✂, мамка, ✂, мамуля, ✂ і мамуся, ✂.

|| прым. мамін, ✂.

мамалыга, ✂, ж.

Каша з кукурузнай мукі або з кукурузных круп.

мамант, ✂, м.

Выкапнёвая жывёліна сямейства сланоў з доўгай шэрсцю і вялікімі загнутымі біўнямі.

|| прым. мамантавы, ✂.

  • М. бівень.

мамачка, ✂, ж.

  1. гл. мама.

  2. у знач. вык. Ужыв. для перадачы здзіўлення, спалоху.

    • Ах, мамачкі!

маментальны, ✂.

Вельмі хуткі, імгненны.

  • М. здымак.
  • Зрабіць маментальна (прысл.).

|| наз. маментальнасць, ✂.

мамка, ✂, ж.

  1. гл. мама.

  2. Карміцелька (у 2 знач.), жанчына, якая корміць грудзьмі чужое дзіця.