Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

асі́плы, ✂.

Які стаў сіплым.

  • А. голас.

|| наз. асіпласць, ✂.

асіраце́лы, ✂.

Які стаў сіратою; адзінокі.

  • Асірацелыя дзеці.
  • А. дом.

|| наз. асірацеласць, ✂.

асіраце́ць, ✂; зак.

  1. гл. сірацець.

  2. перан. Стаць адзінокім, неўладкаваным; апусцець.

    • Дом без гаспадара асірацеў.

асіраці́ць, ✂; зак.

Зрабіць каго-н. сіратою, сіротамі.

  • А. дзяцей.
  • Вайна многіх асіраціла.

асістэ́нт, ✂, м.

  1. Памочнік прафесара, урача, рэжысёра і пад.

    • А. хірурга.
  2. Малодшая выкладчыцкая пасада ў вышэйшых навучальных установах, а таксама асоба, якая займае гэту пасаду.

|| ж. асістэнтка, ✂.

|| прым. асістэнцкі, ✂.

асісці́раваць, ✂; незак. (спец.).

Выконваць абавязкі асістэнта (у 1 знач.).

  • А. прафесару.

аскаба́лак, ✂, м. (разм.).

Кавалак, абломак, асколак чаго-н.

  • А. дрэва.

|| прым. аскабалкавы, ✂.

аскарбі́навы, ✂:

  • аскарбінавая кіслата — вітамін С, які ўдзельнічае ў акісляльных і аднаўленчых працэсах у арганізме.

аске́т, ✂, м.

Чалавек, які вядзе аскетычнае жыццё.

аскеты́зм, ✂, м.

Строгі ўклад жыцця з адмаўленнем ад матэрыяльных выгод, жыццёвых уцех.

  • Сярэдневяковы а.

|| прым. аскетычны, ✂.