Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

мальва, ✂, ж.

Травяністая расліна сямейства мальвавых з вялікімі яркімі кветкамі.

  • Чырвоныя мальвы.

|| прым. мальвавы, ✂.

  • Сямейства мальвавых (наз.).

малюнак, ✂, м.

  1. Карціна, ілюстрацыя, рысунак.

    • Кніжка з малюнкамі.
  2. перан. Тое, што можна ўявіць у канкрэтных вобразах.

    • Малюнкі роднага краю.
  3. У літаратуры: славеснае апісанне жыццёвых з’яў.

    • Апавяданне дае яркі м. жыцця дарэвалюцыйнай вёскі.

|| прым. малюначны, ✂.

малюсенькі, ✂.

Вельмі маленькі.

  • М. вожык.

малюск, ✂, м.

Беспазваночная жывёліна, мяккае цела якой пакрыта ракавінай.

  • Марскія. малюскі.

|| прым. малюскавы, ✂.

малявальны, ✂.

  1. Які служыць для размалёўвання (спец.).

    • М. трафарэт.
  2. Прызначаны для малявання.

    • М. альбом.

малявальшчык, ✂, м.

  1. Мастак, які валодае майстэрствам малюнка.

  2. Мастак-графік, які выконвае малюнкі алоўкам, пяром.

  3. Рабочы, які пакрывае фарбай што-н.

|| ж. малявальшчыца, ✂.

маляваны, ✂.

  1. Рысаваны алоўкам, пяром.

  2. Пафарбаваны.

    • Маляваныя дзверы.

◊

  • Маляваная красуня — вельмі прыгожая жанчына.

маляваць, ✂; незак.

  1. Адлюстроўваць фарбамі.

    • М. карціну.
  2. Тое, што і рысаваць.

    • М. на асфальце.
  3. Пакрываць фарбай.

    • М. паркан.
  4. перан. Расказваць пра што-н., апісваць што-н.

    • М. сялянскі быт.

|| зак. намаляваць, ✂.

|| наз. маляванне, ✂.

  • Урок малявання.

маляр, ✂, м.

Рабочы, які фарбуе будынкі, памяшканні, парканы і пад.

|| ж. малярня, ✂.

|| прым. малярскі, ✂.

малярны, ✂.

Звязаны з работай маляра.

  • Малярныя работы.