Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пералазіць, ; зак. (разм.).

Лазячы, пабыць усюды.

  • П. усе куткі.

пераламацца, ; зак.

  1. Паламацца напалам.

    • Палка пераламалася.
  2. Паламацца — пра ўсё, многае.

    • Крэслы паламаліся.

|| незак. пераломлівацца, і пераломвацца, .

пераламаць, ; зак.

  1. Зламаць напалам, на часткі.

    • П. палку.
  2. Паламаць усё, многае.

    • Вецер пераламаў усе дрэвы.
  3. перан. Перамяніць чый-н. характар, звычкі, паводзіны, прымусіць стаць іншым.

    • Гэтага чалавека цяжка п.
    • П. свой характар.

|| незак. пераломліваць, і пераломваць, .

пераламленне, , н.

Тое, што і праламленне.

пералапаціць, ; зак. (спец.).

Перасыпаць (зерне, бульбу), перакідаючы лапатай з аднаго месца на другое для засцярогі ад прэння.

|| незак. пералапачваць, .

пералаяцца, ; зак.

Палаяцца паміж сабой ці з усімі, многімі.

  • Суседзі пералаяліся.

пералегчы, ; зак.

Легчы інакш або на другое месца.

  • П. з канапы на ложак.

пералезці, ; зак.

Перамясціцца, карабкаючыся цераз што-н.

  • П. плот або цераз плот.

|| незак. пералазіць, .

пералесак, , м.

Невялікі лес, аддзелены полем ад іншых лясных участкаў, або рэдкі ці малады лес паміж ляснымі масівамі.

пералетаваць, ; зак. (разм.).

Пражыць, перабыць лета.