Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

карэспандэнцыя, ✂, ж.

  1. Паштовая перапіска паміж асобамі або ўстановамі.

    • Весці карэспандэнцыю.
  2. зб. Пісьмы, паштова-тэлеграфныя адпраўленні.

    • Дастаўка карэспандэнцыі.
    • Заказная к.
  3. Паведамленне пра падзеі, дасланае адкуль-н. у газету, часопіс.

    • Паслаць карэспандэнцыю ў «Вячэрні Мінск».

карэта, ✂, ж.

Закрыты з усіх бакоў чатырохколы конны экіпаж на рысорах.

○

  • Карэта хуткай дапамогі — спецыяльная аўтамашына, якая высылаецца для неадкладнай медыцынскай дапамогі.

|| памянш. карэтка, ✂.

◊

  • Прыйшоўся як вол да карэты (разм.) — пра таго, хто аказаўся ў недарэчных абставінах.

|| прым. карэтны, ✂.

карэтка, ✂, ж.

  1. гл. карэта.

  2. Рухомая частка некаторых машын, механізмаў, апаратаў (спец.).

    • К. пішучай машынкі.

|| прым. карэтачны, ✂.

карэц, ✂, м.

Драўляны або металічны коўш з ручкай для зачэрпвання вады, квасу і пад.

|| прым. карцовы, ✂.

карэць, ✂; незак.

Рабіцца карэлым, каравым (ад гразі).

корпацца, ✂ і карпацца, ✂; незак. (разм.).

  1. Капацца ў чым-н., перабіраючы, шукаючы што-н.

    • К. ў пяску.
    • К. ў паперах.
  2. перан. Рабіць што-н. марудна, не спяшаючыся або няўмела.

    • К. ля стагоў сена.

|| наз. корпанне, ✂ і карпанне, ✂.

корпаць, ✂ і карпаць, ✂; незак. (разм.).

  1. што чым. Раскопваць, калупаць.

    • К. зямлю матыкай.
  2. перан. Марудна рабіць што-н.

|| наз. корпанне, ✂ і карпанне, ✂.

коршак, ✂ і каршак, ✂, м.

Тое, што і ястраб.

|| прым. каршаковы, ✂.