Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

калізія, ✂, ж. (кніжн.).

Сутыкненне якіх-н. процілеглых сіл, інтарэсаў, імкненняў.

|| прым. калізійны, ✂.

калій, ✂, м.

Хімічны элемент, мяккі метал серабрыста-белага колеру.

|| прым. каліевы, ✂ і калійны, ✂.

  • Каліевыя солі.
  • Калійныя ўгнаенні.

каліка, ✂, м.; ✂, ж..

У народным эпасе: вандроўны старац, пераважна сляпы, які спявае духоўныя вершы і збірае міласціну.

каліна, ✂, ж.

Кустовая расліна сямейства бружмелевых з белымі кветкамі і чырвонымі горкімі ягадамі, а таксама ягады гэтай расліны.

|| прым. калінавы, ✂.

каліннік, ✂, м., зб.

Зараснік каліны.

калісьці, прысл.

Некалі ў мінулым, даўней.

  • К. яны часта сустракаліся.

каліт, ✂, м.

Запаленне тоўстай кішкі.

|| прым. калітны, ✂.

каліўе, ✂, н., зб.

Каліва (у 1 знач.), сцёблы збожжавых злакаў, траў.

  • Бульба каліўем парасла.

каліф, ✂, м.

Тое, што і халіф.

◊

  • Каліф на гадзіну (кніжн., часцей іран.) — пра чалавека, які займеў уладу на кароткі час.

калішні, ✂.

Тое, што колішні.