Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

тарарахнуць, ✂; зак. (разм.).

  1. Загрукацець, загрымець.

  2. Моцна ўдарыць; выстраліць.

    • Т. па спіне.
    • Т. з ружжа.

|| незак. тарарахаць, ✂.

тарасіцца, ✂; незак.

Грувасціцца таросамі (пра лёд).

тарасіць, ✂; незак.

Нагрувашчваць таросы.

|| наз. тарашэнне, ✂.

таратайка, ✂, ж. (разм.).

Лёгкая на двух колах павозка.

тараторыць, ✂; незак. (разм.).

Гаварыць вельмі хутка, скорагаворкай.

тарахцець, ✂; незак. (разм.).

  1. Утвараць рэзкія раскацістыя гукі.

    • Матор тарахціць.
  2. перан. Хутка, гучна, несупынна гаварыць; балбатаць.

|| наз. тарахценне, ✂.

тарашчыць, ✂; незак. (разм.).

Шырока раскрываць (вочы).

|| зак. вытарашчыць, ✂.

тарбаган, ✂, м.

Грызун атрада суркоў, які водзіцца ў Забайкаллі, на Алтаі, у Манголіі і Паўночным Кітаі.

|| прым. тарбаганавы, ✂.

тарбан, ✂, м.

Струнны шчыпковы музычны інструмент, блізкі да бандуры.

тарбаніст, ✂, м.

Музыкант, які іграе на тарбане.