Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

разгрупаваць, ✂; зак.

Разбіць на групы, размясціць групамі.

|| незак. разгрупоўваць, ✂.

разгрызаць, ✂; незак.

Грызці, разрываючы або раздрабняючы зубамі што-н. цвёрдае, моцнае.

разгрэбці, ✂; зак.

Адгрэбці ў розныя бакі, раскідаць што-н. сыпкае, рыхлае; расчысціць ад чаго-н. сыпкага, рыхлага і пад.

  • Р. сена.
  • Р. кучу снегу.

|| незак. разграбаць, ✂.

|| наз. разграбанне, ✂.

разгубіцца, ✂; зак.

Страціць на нейкі час рашучасць, здольнасць разумець, дзейнічаць (ад хвалявання, страху, збянтэжлівасці); прыйсці ў замяшанне.

  • Р. перад небяспекай.

|| незак. разгублівацца, ✂.

разгубіць, ✂; зак.

Пагубляць, растраціць паступова (многіх, многае).

  • Р. рэчы.
  • Р. сяброў.
  • Р. веды.

|| незак. разгубліваць, ✂.

разгубляць, ✂; зак.

Тое, што і разгубіць.

разгул, ✂, м.

  1. Моцнае, буйнае праяўленне чаго-н. адмоўнага.

    • Р. шавінізму.
  2. Нястрымнае п’янства, папойка.

разгулле, ✂, н. (разм.).

Бурнае вяселле, вясёлае правядзенне часу.

разгульваць, ✂; незак.

Павольна, не спяшаючыся, гуляць, хадзіць для адпачынку.

  • Р. у парку.

разгульны, ✂.

Схільны да разгулу (у 2 знач.), папоек; поўны разгулу (у 2 знач.).

  • Разгульная кампанія.

|| наз. разгульнасць, ✂.