Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

карэкцыя, ✂, ж. (спец.).

  1. Выпраўленне.

    • К. зроку.
  2. Унясенне паправак у дзеянне вымяральных прыбораў, рэгулятараў у залежнасці ад змен умоў іх эксплуатацыі.

карэлы​1, ✂, м.

Народ, які складае карэннае насельніцтва Рэспублікі Карэліі, што ўваходзіць у склад Расійскай Федэрацыі.

|| ж. карэлка, ✂.

|| прым. карэльскі, ✂.

  • К. народ.
  • Карэльская бяроза (від бярозы з прыгожай узорыстай драўнінай на зрэзе).

карэлы​2 ✂ прым.

Пакрыты слоем засохлай гразі.

  • Карэлая сукенка.
  • Карэлыя анучы.

|| наз. карэласць, ✂.

карэлятыўны, ✂ (кніжн.).

Які знаходзіцца ў карэляцыі з чым-н.

  • Карэлятыўныя паняцці.

карэляцыя, ✂, ж. (кніжн.).

Узаемная сувязь, суадносіны прадметаў, паняццяў або з’яў.

|| прым. карэляцыйны, ✂.

карэнішча, ✂, н.

  1. Падземнае сцябло шматгадовых травяністых раслін, якое адрозніваецца ад кораня наяўнасцю недаразвітага лісця.

  2. Асноўны, галоўны корань дрэва, які з’яўляецца прадаўжэннем ствала.

|| прым. карэнішчавы, ✂.

карэнне, ✂, н., зб.

  1. Карані (гл. корань у 1, 2 і 3 знач.).

  2. Падземныя часткі некаторых раслін (пятрушкі, сельдэрэю і інш.), якія ўжываюцца як прыправа.

карэнны, ✂.

  1. Спрадвечны, пастаянны.

    • К. мінчанін.
  2. Рашаючы, самы істотны, які датычыцца асноў чаго-н.

    • К. пералом у грамадскім жыцці.
    • Карэнныя змены.
    • Карэнным чынам (поўнасцю, зусім).

○

  • Карэнныя зубы — пяць задніх зубоў з кожнага боку верхняй і ніжняй сківіц.

карэспандаваць, ✂; незак. (кніжн.).

  1. Накіроўваць куды-н. карэспандэнцыю (у 3 знач.; уст.).

  2. З чым. Адпавядаць чаму-н., суадносіцца з чым-н.

карэспандэнт, ✂, м.

  1. Той, хто знаходзіцца ў перапісцы з кім-н.

  2. Аўтар карэспандэнцый у газеце, часопісе, на радыё, тэлебачанні.

    • Уласны к.
    • Спецыяльны к.
    • Пазаштатны к.
    • Ваенны к.

|| ж. карэспандэнтка, ✂.

|| прым. карэспандэнцкі, ✂.