Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

аплю́хаць, ✂; зак. (разм.).

Апырскаць, абліць.

  • А. вадой.

|| звар. аплюхацца, ✂.

|| незак. аплюхвацца, ✂.

аплява́ць, ✂; зак. (разм.).

  1. Пакрыць каго-, што-н. пляўкамі.

  2. перан. Зганьбіць, беспадстаўна зняважыць, абняславіць каго-н.

    • А. сумленнага чалавека.

|| незак. аплёўваць, ✂.

апляву́ха, ✂, ж. (разм., груб.).

  1. Удар далонню па шчацэ.

    • Даць аплявуху.
  2. перан. Знявага, маральны ўдар.

апо́весць, ✂, ж.

  1. Літаратурны апавядальны твор з больш простым сюжэтам у адрозненне ад рамана.

  2. Апавяданне пра якую-н. падзею.

    • Уважліва слухалі сумную а.

апо́йка, ✂, ж.

Шкура цяляці-сысунка, а таксама вырабленая з яе скура.

|| прым. апойкавы, ✂.

  • Апойкавыя боты.

апо́ка​1, ✂, ж. (спец.).

Прыстасаванне (скрынка без дна з фармовачнай зямлёй) для заліўкі металам.

|| прым. апокавы, ✂.

апо́ка​2, ✂, ж. (спец.).

Цвёрдая лёгкая горная парода, багатая на крэменязём.

|| прым. апокавы, ✂.

апо́крыф, ✂, м. (спец.).

Старажытны твор з біблейскім сюжэтам, у якім дапушчаны адступленні ад афіцыйнага веравучэння і таму адхілены царквой.

|| прым. апакрыфічны, ✂.

  • Апакрыфічная літаратура.

апо́лак, ✂, м.

Крайняя дошка пры падоўжнай распілоўцы бервяна (выпуклая з аднаго боку).

  • Прыбудова з аполкаў.

|| прым. аполкавы, ✂.

апо́мніцца, ✂; зак.

  1. Апрытомнець, прыйсці да стану самавалодання.

    • А. пасля страты прытомнасці.
  2. Тое, што і адумацца.

    • Што вы робіце? Апомніцеся!