Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

рассоўны, ✂.

Які можна рассунуць.

  • Р. стол.

рассохлы, ✂.

Які рассохся.

  • Рассохлая дзежка.

рассохнуцца, ✂; зак.

Высахнуць так, каб утварыліся шчыліны.

  • Цэбар рассохся.

|| незак. рассыхацца, ✂.

расспявацца, ✂; зак.

  1. Пачаўшы пець, захапіцца спевамі.

    • Сын расспяваўся.
  2. Крыху паспяваўшы, пачаць спяваць добра.

    • Р. перад канцэртам.

расставіцца, ✂; зак. (разм.).

Размясціцца, стаўшы на патрэбных месцах у пэўным парадку.

  • Пасуда добра расставілася.

|| незак. расстаўляцца, ✂.

расставіць, ✂; зак.

  1. Размясціць на патрэбных месцах.

    • Р. кнігі на паліцах.
    • Правільна р. сілы.
  2. Паставіць так, каб павялічылася адлегласць паміж чым-н.

    • Р. ногі.
  3. Рассунуўшы, устанавіць для карыстання што-н. рассоўнае.

    • Р. раскладушку.

|| незак. расстаўляць, ✂.

|| наз. расстаноўка, ✂.

расстайны, ✂.

У паэзіі: які мае адносіны да расстання, звязаны з раставаннем.

  • Расстайныя дарогі.

расстаноўка, ✂, ж.

  1. гл. расставіць.

  2. Парадак у размяшчэнні чаго-н.

    • Правільная р. знакаў прыпынку.
  3. Кароткая паўза пры размове, пры выконванні чаго-н.

    • Чытаць верш з расстаноўкай.

|| прым. расстановачны, ✂.

расстарацца, ✂; зак.

Вельмі пастарацца для набыцця чаго-н.

расстацца, ✂; зак.

  1. Пайсці адкуль-н., ад каго-, чаго-н., перастаць бачыцца, разлучыцца, разысціся, развітаўшыся.

    • Р. з сябрамі.
    • Р. назаўсёды.
  2. Адмовіцца ад каго-, чаго-н.

    • Р. з дрэннымі звычкамі.

|| незак. расставацца, ✂.

|| наз. расставанне, ✂ і ростань, ✂.