Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

карыятыда, ✂, ж.

Калона, апора ў будынку ў выглядзе жаночай фігуры.

карэ, нескл., н.

  1. Баявое пастраенне ў форме чатырохвугольніка, якое прымянялася ў еўрапейскіх арміях да канца 19 ст. для адбіцця атак з усіх бакоў.

  2. нескл., н. Квадратны выраз каўняра на сукенцы.

  3. нязм. У форме чатырохвугольніка.

    • Каўнер к.

карэйка, ✂, ж.

Свіная або цялячая грудзінка спецыяльнага прыгатавання.

карэйцы, ✂, м.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Карэі.

|| ж. карэянка, ✂.

|| прым. карэйскі, ✂.

карэктар, ✂, м.

Работнік выдавецтва, газеты або друкарні, які чытае і правіць карэктуру.

|| прым. карэктарскі, ✂.

  • Нарада ў карэктарскай (наз.).

карэктны, ✂.

Ветлівы і тактычны.

  • К. юнак.
  • Карэктная заўвага.
  • Карэктна (прысл.) паводзіць сябе.

|| наз. карэктнасць, ✂.

карэктура, ✂, ж.

Выпраўленне памылак на адбітку друкарскага набору, а таксама сам гэты адбітак.

  • Чытаць карэктуру.

|| прым. карэктурны, ✂.

карэктыў, ✂, м. (кніжн.).

Частковая папраўка, змяненне чаго-н.

  • Унесці карэктывы ў рукапіс.

карэкціраваць, ✂; зак.

  1. Уносіць карэктывы, папраўкі ў што-н.

    • К. праект пастановы.
  2. Чытаць карэктуру чаго-н.

|| зак. пракарэкціраваць, ✂, скарэкціраваць, ✂ і адкарэкціраваць, ✂.

|| наз. карэкціраванне, ✂ і карэкціроўка, ✂.

|| прым. карэкціровачны, ✂.

карэкціроўшчык, ✂, м.

  1. Той, хто ажыццяўляе карэкціроўку.

    • Лётчык-к.
  2. Лятальны апарат або спецыяльнае ўстройства (радыёлакатар і пад.), з якіх вядзецца карэкціроўка артылерыйскага агню.

|| ж. карэкціроўшчыца, ✂.