карэ, нескл., н.

  1. Баявое пастраенне ў форме чатырохвугольніка, якое прымянялася ў еўрапейскіх арміях да канца 19 ст. для адбіцця атак з усіх бакоў.

  2. нескл., н. Квадратны выраз каўняра на сукенцы.

  3. нязм. У форме чатырохвугольніка.

    • Каўнер к.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)