Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

карыстацца, ✂; незак.

  1. Выкарыстоўваць для сваёй патрэбы.

    • К. газам.
    • К. гарадской бібліятэкай.
  2. Атрымліваць выгаду, карысць з каго-н. у сваіх інтарэсах.

    • К. выпадкам.
    • К. чужой дабратой.
  3. Мець што-н. (аўтарытэт, павагу, права і інш.).

    • К. поспехам.
    • К. усімі правамі.

|| зак. пакарыстацца, ✂.

|| наз. карыстанне, ✂.

карысць, ✂, ж.

Добры рэзультат, дадатныя вынікі, выгада.

  • Прынесці к. радзіме.
  • Мець к. са сваёй працы.

◊

  • Гаварыць на карысць каго-чаго — служыць доказам, пацвярджэннем дадатных якасцей каго-, чаго-н.

  • На карысць каго-чаго —

    1. са станоўчымі вынікамі для каго-, чаго-н.

      • Справа вырашылася на к. селяніна;
    2. дзеля чыёй-н. выгады, карысці.

      • Змена месца службы пайшла яму на к.

карыта, ✂, н.

Прадаўгаватая пасудзіна, збітая з дошак або выдзеўбаная з дрэва, якая звычайна выкарыстоўваецца для кармлення жывёлы.

  • Збіць к.
  • Застацца ля разбітага карыта (перан. ні з чым, страціўшы ўсё набытае).

|| памянш. карытца, ✂.

|| прым. карытны, ✂.

карыфей, ✂, м. (высок.).

Выдатны дзеяч у якой-н. галіне.

  • К. сусветнай літаратуры.

карыца, ✂, ж.

Высушаная кара некаторых трапічных раслін сямейства лаўровых, ужыв. як прыправа.

|| прым. карычны, ✂.

карыцца, ✂; незак. (разм.).

Падпарадкоўвацца чыёй-н. волі, уладзе; пакарацца.

карыць​1, ✂; незак.

Абчышчаць дрэва ад кары, акорваць.

  • К. жэрдкі.

карыць​2, ✂; незак. (разм.).

Папракаць, дакараць.

  • Хопіць яго к.

карычнева-...

Першая частка складаных слоў са знач.:

  1. карычневы, з карычневым адценнем, напр. карычнева-залацісты, карычнева-чорны, карычнева-чырвоны;
  2. карычневы, у спалучэнні з іншым, асобным колерам, напр. карычнева-ружовы, карычнева-шэры.

карычневы, ✂.

Цёмны, буравата-жоўты (колеру жолуда або карыцы).

  • Карычневае паліто.
  • Карычневая чума (пра фашыстаў; пагард.).