Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ва́рты, .

Які заслугоўвае чаго-н. або мае каштоўнасць.

  • В. ўвагі.
  • В. пахвалы.
  • Вопыт, варты пераймання.

  • Адзін другога варты (разм.) — пра людзей, якія ў аднолькавай ступені маюць адмоўныя якасці, рысы.

  • Гроша ломанага не варты (разм.) — не мае ніякай вартасці, ніякага значэння.

  • Не варты выедзенага яйца (разм.) — пра што-н. вельмі дробязнае, нікчэмнае.

  • Нікуды не варты (разм.) — вельмі дрэнны.

варушы́цца, ; незак.

  1. Ледзь прыкметна рухацца.

    • Ледзь варушылася лісце.
  2. Кішэць, знаходзіцца ў хаатычным руху (пра вялікую колькасць каго-н.).

    • Каля пня варушыліся мурашкі.
  3. перан. Займацца чым-н., актыўна дзейнічаць (разм.).

    • Каб усё паспяваць зрабіць, трэба добра в.
  4. перан. Праяўляцца, прабуджацца (разм.).

    • Думкі пачынаюць в.
  5. варушы(це)ся. Ужыв. пры пабуджэнні да дзеяння (разм.).

    • Но-о, гняды, варушыся!

|| зак. паварушыцца, .

|| аднакр. варухнуцца, , зварухнуцца, і паварухнуцца, .

|| наз. варушэнне, .

варушы́ць, ; незак.

  1. Дакранаючыся да чаго-н., прыводзіць у рух.

    • Вецер варушыць траву.
  2. чым. Рухаць павольна, злёгку.

    • В. губамі.
    • В. мазгамі (перан. разважаць, думаць; разм. жарт.).
  3. Злёгку разграбаць, пераварочваць.

    • В. сена.

|| зак. разварушыць, і паварушыць, .

|| аднакр. варухнуць, , зварухнуць, і паварухнуць, .

  • Вухам не варухнуць (перан. не звярнуць ніякай увагі на чые-н. словы, дзеянні і пад. і разм.).

|| наз. варушэнне, .

варшта́т, , м.

  1. Спецыяльна абсталяваны стол для ручной сталярнай, слясарнай і інш. работы.

    • Слясарны в.
  2. Стан для красён (разм.).

|| прым. варштатны, .

ва́рыва, , н. (разм.).

Вараная рэдкая страва.

вары́цца, ; незак.

  1. Гатавацца кіпячэннем на агні.

    • Булён варыцца.
    • Бульба варыцца.
    • В. у сваім (уласным) саку (перан. жыць або працаваць, не падтрымліваючы сувязі з іншымі, не выкарыстоўваючы іх вопыту).
  2. Падвяргацца апрацоўцы шляхам кіпячэння, плаўлення.

    • Клей варыцца.
    • Сталь варыцца.

|| зак. зварыцца, .

вары́ць, ; незак.

  1. Гатаваць страву, пітво кіпячэннем на агні.

    • В. бульбу.
    • В. абед.
  2. Вырабляць што-н. шляхам кіпячэння, плаўлення і пад.

    • В. мыла.
    • В. шкло.
  3. Рабіць зварку металічных прадметаў і іх частак.

    • В. сталь.

  • Галава варыць у каго (разм.) — пра кемлівага, разумнага чалавека.

|| зак. зварыць, .

|| наз. варка, і варэнне, .

|| прым. варачны, .

  • В. цэх.

варыя́нт, , м.

  1. Відазмяненне, разнавіднасць.

    • Праект у двух варыянтах.
    • Дэбютны в. (у шахматах).
  2. Розначытанне ў тэксце.

    • Выданне твораў Пушкіна з варыянтамі.

варыя́цыя, , ж.

  1. Варыянт (у 1 знач. і кніжн.).

  2. Відазмяненне музыкальнай тэмы (у 2 знач.).

    • Тэма з варыяцыямі.

|| прым. варыяцыйны, .

  • Варыяцыйнае вылічэнне (адна з галін матэматычнага аналізу).

варэ́нікі, , м.

Від вараных піражкоў, начыненых ягадамі, тварагом.

  • В. з вішнямі.