варушы́ць, ✂; незак.

  1. Дакранаючыся да чаго-н., прыводзіць у рух.

    • Вецер варушыць траву.
  2. чым. Рухаць павольна, злёгку.

    • В. губамі.
    • В. мазгамі (перан. разважаць, думаць; разм. жарт.).
  3. Злёгку разграбаць, пераварочваць.

    • В. сена.

|| зак. разварушыць, ✂ і паварушыць, ✂.

|| аднакр. варухнуць, ✂, зварухнуць, ✂ і паварухнуць, ✂.

  • Вухам не варухнуць (перан. не звярнуць ніякай увагі на чые-н. словы, дзеянні і пад. і разм.).

|| наз. варушэнне, ✂.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)