варушы́цца, ; незак.

  1. Ледзь прыкметна рухацца.

    • Ледзь варушылася лісце.
  2. Кішэць, знаходзіцца ў хаатычным руху (пра вялікую колькасць каго-н.).

    • Каля пня варушыліся мурашкі.
  3. перан. Займацца чым-н., актыўна дзейнічаць (разм.).

    • Каб усё паспяваць зрабіць, трэба добра в.
  4. перан. Праяўляцца, прабуджацца (разм.).

    • Думкі пачынаюць в.
  5. варушы(це)ся. Ужыв. пры пабуджэнні да дзеяння (разм.).

    • Но-о, гняды, варушыся!

|| зак. паварушыцца, .

|| аднакр. варухнуцца, , зварухнуцца, і паварухнуцца, .

|| наз. варушэнне, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)