Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ану́, выкл. (разм.).

  1. Ужыв. для выражэння закліку або прымушэння да дзеяння.

    • Ану, за косы ды на лугі!
  2. Адпаведнае словам «адвяжыся», «адстань» і пад.

    • Ану цябе, Максім!

анулява́ць, ✂; зак. і незак.

Аб’явіць (-яўляць) несапраўдным, скасаваць (касаваць).

  • А. дагавор.

|| наз. ануляванне, ✂ і ануляцыя, ✂.

ану́ча, ✂, ж.

  1. Кавалак якой-н. тканіны (звычайна старой).

    • А. для мыцця падлогі.
  2. Парванае, паношанае, старое адзенне (разм.).

    • Сабралася многа розных ануч.
  3. Кавалак тканіны для абгортвання ног.

  4. мн. Пра ўборы, строі (разм. неадабр.).

    • Яна толькі і думае пра анучы.
  5. перан. Бязвольны, бесхарактарны чалавек.

    • А., а не хлапец.

|| памянш. анучка, ✂.

|| прым. анучны, ✂.

ану́чніца, ✂, ж.

  1. Жанчына, якая цікавіцца толькі ўборамі, анучамі (у 4 знач.; разм. неадабр.).

  2. Скупшчыца ануч, рыззя (уст.).

|| м. анучнік, ✂.

ану́чына, ✂, ж. (разм.).

Тое, што і ануча (у 1, 2 і 3 знач.).

анфа́с, прысл.

Тварам да таго, хто глядзіць.

  • Сфатаграфавацца а.

|| прым. анфасны, ✂.

анфіла́да, ✂, ж.

Доўгі скразны рад пакояў у грамадскіх будынках, палацах.

|| прым. анфіладны, ✂.

анча́р, ✂, м.

Трапічнае паўднёваазіяцкае ядавітае дрэва з сямейства тутавых.

|| прым. анчарны, ✂.

анчо́ўс, ✂, м.

Дробная марская рыба з роду селядцоў; хамса.

|| прым. анчоўсны, ✂.

аншла́г, ✂, м.

  1. Аб’ява аб тым, што ўсе білеты (на спектакль, канцэрт і пад.) прададзены.

  2. Буйны загаловак у газеце (спец.).

    • А. на ўсю паласу.

|| прым. аншлагавы, ✂.