Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

рассвітаць, ✂; безас.; зак. і незак.

Пра наступленне світання; развіднецца (развідняцца).

рассвярбецца, ✂; зак. (разм.).

Пачаць моцна і доўга свярбець.

расседзецца, ✂ і рассядзецца, ✂; зак. (разм.).

Прасядзець доўгі час дзе-н.

|| незак. расседжвацца, ✂.

рассек, ✂, м.

Месца, дзе рассечана.

рассесціся, ✂; зак.

  1. Размясціцца дзе-н. (пра многіх, усіх).

    • Р. у вагоне.
  2. Сесці, заняўшы шмат месца (разм.).

    • Р. на лаўцы.
  3. Сеўшы, затрымацца надоўга.

    • Што ж я расселася, трэба ж дадому!

|| незак. рассаджвацца, ✂ і рассядацца, ✂.

рассеяны, ✂.

Няўважлівы, які не ўмее засяродзіцца.

  • Р. вучань.
  • Рассеяна (прысл.) адказваць урок.

|| наз. рассеянасць, ✂.

рассеяцца, ✂; зак.

  1. Размеркавацца, размясціцца на вялікай прасторы, у розных месцах.

    • Браты рассеяліся па ўсёй рэспубліцы.
  2. перан. Прайсці, знікнуць (пра якое-н. непрыемнае пачуццё).

    • Мая трывога не рассеялася.

|| незак. рассейвацца, ✂ і рассявацца, ✂.

|| наз. рассейванне, ✂ і рассяванне, ✂.

рассеяць, ✂; зак.

  1. Пасеяць.

    • Р. ячмень.
  2. Прымусіць разысціся; разагнаць.

    • Р. ворага па лесе.
  3. Аслабіць, зрабіць менш моцным у выніку распаўсюджання ў розныя бакі.

    • Р. святло.
  4. перан. Прымусіць знікнуць, прайсці (пра якое-н. непрыемнае пачуццё).

|| незак. рассейваць, ✂ і рассяваць, ✂.

|| наз. рассеў, ✂, рассейванне, ✂, рассяванне, ✂ і рассеянне, ✂.

расскакацца, ✂; зак. (разм.).

  1. Захапіўшыся скокамі, пачаць многа скакаць.

  2. Пра каня: скачучы, набраць большую хуткасць.

расскварыць, ✂; зак.

Падсмажыць, выскварыць (сала).

|| незак. расскварваць, ✂.