Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

разбарсацца, ✂; зак. (разм.).

Развязацца (пра аборы і пад.).

|| незак. разбэрсвацца, ✂.

разбарсаць, ✂; зак. (разм.).

Развязаць шнуркі, аборы.

  • Хлопец сеў, разбарсаў лапці.

|| незак. разбэрсваць, ✂.

разбегчыся, ✂; зак.

  1. Прабегчы некаторую адлегласць, каб падрыхтавацца да скачка.

    • Разбегся і скочыў.
    • Перад скачком трэба добра р.
  2. Пра многіх: бягом накіравацца ў розныя бакі.

    • Дзеці з шумам разбегліся.
  3. перан. Пра думкі: страціць здольнасць сканцэнтравацца на чым-н.

◊

  • Вочы разбегліся ў каго (разм.) — не ведае, што выбраць, на чым спыніцца.

|| незак. разбягацца, ✂.

|| наз. разбег, ✂ і разбежка, ✂.

  • Узяць разбег (таксама перан.).
  • Скочыць з разбегу.
  • Разбег самалёта (даўжыня прабегу па зямлі да моманту ўзлёту).
  • Разбежка перад скачком.

разбежка, ✂, ж. (разм.).

  1. гл. разбегчыся.

  2. Размінка бегам перад спартыўнымі выступленнямі.

  3. Разыходжанне, несупадзенне ў чым-н., супярэчнасць.

    • Р. ў два міліметры.

разбежнасць, ✂, ж.

Тое, што і разбежка.

  • Можна было заўважыць разбежнасці з планам.

разбінтавацца, ✂; зак.

  1. Зняць з сябе бінт.

    • Ранены разбінтаваўся.
  2. Разматацца, развязацца (пра бінт, павязку і пад.).

  3. Вызваліцца ад бінту, павязкі і пад. (разм.).

    • Палец разбінтаваўся.

|| незак. разбінтоўвацца, ✂.

разбінтаваць, ✂; зак.

Развязаць, зняць, разматаць бінт на чым-н.

  • Р. нагу.

|| незак. разбінтоўваць, ✂.

разбіраць, ✂; незак.

  1. гл. разабраць.

  2. Выбіраючы, разборліва разглядаць.

    • Ісці, не разбіраючы дарогі.
  3. Крытычна абмяркоўваць (паводзіны, чые-н. учынкі; разм.).

    • На сходзе разбіралі парушальнікаў дысцыпліны.

разбітны, ✂ (разм.).

Кемлівы, бойкі, развязны, лоўкі.

  • Мой сябар — р. хлопец.

разбіты, ✂ (разм.).

Які страціў бадзёрасць, бяссільны, стомлены.

  • Адчуваць сябе разбітым.

|| наз. разбітасць, ✂.