Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

варсава́ць, ✂; незак. (спец.).

Рабіць варсістым, начэсваць ворс.

  • В. сукно.

|| зак. наварсаваць, ✂.

|| наз. варсаванне, ✂ і варсоўка, ✂.

|| прым. варсавальны, ✂.

варсі́ністы, ✂.

Пакрыты варсінкамі.

  • Варсіністая абалонка.

варсі́нка, ✂, ж.

  1. Валасок ворсу.

  2. Тонкі валасок на паверхні раслінных і жывёльных арганізмаў.

  3. Мікраскапічны выраст на слізістай абалонцы тонкіх кішак, праз які ўсмоктваюцца пажыўныя рэчывы (спецыяльны тэрмін).

|| прым. варсінкавы, ✂.

варсі́сты, ✂.

Пакрыты ворсам, з густым ворсам.

  • Варсістае сукно.

|| наз. варсістасць, ✂.

ва́рта​1, безас. у знач. вык.

  1. з інф. Неабходна, трэба, мае сэнс.

    • Гэты фільм в. паглядзець.
    • Над гэтым в. добра падумаць.
  2. Па заслугах, так і трэба.

    • Яму в., не трэба было так рабіць.
  3. з інф. У саставе складаных сказаў абазначае ўмову хуткага з’яўлення наступных падзей.

    • В. задумацца, як нахлынуць успаміны.

◊

  • Гэта нікуды не варта, куды гэта варта — вельмі дрэнна, непрыстойна.

ва́рта​2, ✂, ж.

  1. Група людзей, прызначаная ахоўваць каго-, што-н.

    • Паставіць варту.
  2. Вартаванне, абавязкі па ахове чаго-н.

    • Заступіць на варту.
  3. Пункт вартавання, пост.

    • Паставіць на варту.

◊

  • Быць на варце — ахоўваць, абараняць што-н.

  • На варце чаго (быць або стаяць; высок.) — ахоўваючы і абараняючы што-н.

  • На варту чаго (высок.) — на абарону.

  • Узяць над варту — арыштаваць.

|| прым. вартавы, ✂.

  • Вартавыя пункты.
  • Пад аховай вартавых (наз.).

вартава́ць, ✂; незак.

  1. Ахоўваць, сцерагчы каго-, што-н.

    • В. грамадскае дабро.
  2. Падсцерагаць, чакаць паяўлення каго-, чаго-н.

    • В. ліс.

ва́ртасць, ✂, ж.

  1. Каштоўнасць, цана грашовага знака.

    • Аблігацыя вартасцю ў дзесяць рублёў.
  2. Кошт чаго-н. у грашовых адзінках.

    • Вызначыць в. рэчы.
  3. Колькасць грамадска неабходнай працы, затрачанай на вытворчасць тавару і ўвасобленай у гэтым тавары (спец.).

    • Прыбавачная в.
    • Спажывецкая в.
    • Менавая в.
    • Закон вартасці.

|| прым. вартасны, ✂.

  • Вартасныя паказчыкі.

вартаўні́к, ✂, м.

Чалавек, які ахоўвае, вартуе што-н.

  • Начны в.

|| ж. вартаўніца, ✂.

|| прым. вартаўніцкі, ✂.

вартаўні́чы, ✂.

Прызначаны для вартаўніка.

  • Вартаўнічая будка.