ва́рта1, безас. у знач. вык.

  1. з інф. Неабходна, трэба, мае сэнс.

    • Гэты фільм в. паглядзець.
    • Над гэтым в. добра падумаць.
  2. Па заслугах, так і трэба.

    • Яму в., не трэба было так рабіць.
  3. з інф. У саставе складаных сказаў абазначае ўмову хуткага з’яўлення наступных падзей.

    • В. задумацца, як нахлынуць успаміны.

  • Гэта нікуды не варта, куды гэта варта — вельмі дрэнна, непрыстойна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)