Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

каласавыя, .

Злакавыя збожжавыя расліны.

  • Уборка каласавых.

каласальны, .

Велізарны, незвычайна вялікі.

  • К. палац.

|| наз. каласальнасць, .

каласісты, .

З мноствам каласоў або з буйным калоссем.

  • Каласістая пшаніца.

|| наз. каласістасць, .

каласіцца, ; незак.

Выпускаць колас, каласаваць.

  • Жыта пачынае к.

каласнік, , м.

  1. Чыгунная рашотка ў печах для праходу паветра пад паліва і выпадзення попелу з топкі.

  2. мн. Рашотка з брусоў у верхняй частцы тэатральнай сцэны для мацавання дэкарацый.

|| прым. каласніковы, .

калатня, , ж. (разм.).

  1. Сварка з крыкам, шумам (звычайна з пабоямі).

    • Кожны вечар у іх к.
  2. Бойка, патасоўка.

калатоўка, , ж.

Хатняя прылада ў выглядзе палачкі з прадаўгаватымі сучкамі на ніжнім канцы, якой таўкуць бульбу, збіваюць масла або размешваюць што-н.

|| прым. калатовачны, .

калатуша, , ж.

  1. Размешаная гразь, вада са снегам, усякая негустая маса.

    • На агародзе к. ад частых дажджоў.
  2. Негустая страва з раскалочанай у вадзе ці ў малацэ мукі.

калаўрот, , м.

  1. Прыстасаванне для ручнога прадзення, якое прыводзіцца ў рух панажом.

  2. Ручны сталярны інструмент дня свідравання адтулін.

  3. Прыстасаванне для падымання грузаў: вал з ручкай, на які намотваецца трос, ланцуг.

|| прым. калаўротны, .

калаціцца, ; незак.

  1. Дрыжаць, хістацца, трэсціся.

    • Сцены калоцяцца ад выбухаў.
    • К. ад страху (сутаргава ўздрыгваць).
    • Лісце калоціцца.
    • Сэрца моцна калоціцца (б’ецца).
  2. Сварыцца, біцца (разм.).

  3. перан. Непакоіцца, хвалявацца за каго-, што-н., клапаціцца аб кім-н., ашчадна расходаваць.

    • К. за сваё дабро.