дзеяслоў | незакончанае трыванне
Дрыжаць, хістацца, трэсціся.
- Сцены калоцяцца ад выбухаў.
- К. ад страху (сутаргава ўздрыгваць).
- Лісце калоціцца.
- Сэрца моцна калоціцца (б’ецца).
Сварыцца, біцца (размоўнае).
пераноснае значэнне: Непакоіцца, хвалявацца за каго-, што-н., клапаціцца аб кім-н., ашчадна расходаваць.
- К. за сваё дабро.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)