Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

бу́хнуць​1, ✂; незак.

Пашырацца, павялічвацца ў аб’ёме ад вільгаці; разбухаць.

  • Ад сырасці дзверы б.

бу́хнуць​2, ✂; зак. і аднакр. (разм.).

  1. гл. бухаць.

  2. Уліць, усыпаць, укінуць адразу ў вялікай колькасці.

    • Б. жменю солі ў місу.
  3. Бухнуцца.

    • Б. з печы на падлогу.

бу́хта, ✂, ж.

Невялікі марскі заліў, прыгодны для стаянкі судоў.

  • Ціхая б.

бухто́рыць, ✂; незак. (разм.).

Узнімаць, настройваць каго-н. на якія-н. дзеянні.

  • Пачалі народ б.

бу́хты-бара́хты:

  • з бухты-барахты — ні з таго, ні з сяго, неабдумана.

буцве́ць, ✂; незак.

Трухлець, гнісці, прэць.

  • Буцвее вопратка ад доўгага ляжання.

|| зак. збуцвець, ✂.

|| наз. буцвенне, ✂.

буці́ць, ✂; незак. (спец.).

Рабіць бутавую кладку, выкладваць бутам.

  • Б. катлаван.

|| зак. забуціць, ✂.

бу́цы, ✂, ж.

Чаравікі з шыпамі на падэшвах для гульні ў футбол.

буч, ✂, м.

Рыбалоўная снасць, сплеценая звычайна з лазовых дубцоў у выглядзе вузкага круглага каша з лейкападобным уваходам.

бу́ча, ✂, ж. (разм.).

Шум, перапалох, скандал.

  • Падняць бучу.