шырокаэкранны, ✂.
Які мае адносіны да кінафільмаў з павялічаным полем зроку і гукаперадачай, якія набліжаюць успрыняцце да рэальнага.
- Ш. фільм.
- Шырокаэкраннае кіно.
шырокі, ✂.
-
Вялікі ў папярочніку.
- Шырокая вуліца.
- Шырока (прысл.) раскрыць вочы (таксама перан.; здзівіцца).
-
Пра адзенне: прасторны (ці надта прасторны).
-
Які займае сабой вялікую прастору, мае вялікую працягласць.
- Шырокія стэпы.
- Наступаць шырокім фронтам.
-
Размашысты, свабодны.
- Ш. крок.
- Ш. жэст (перан. пра высакародны ўчынак са знешняга боку).
-
перан. Вялікі па колькасці, ступені, ахопу, размаху і пад., масавы.
- Шырокая сетка школ.
- Шырокія паўнамоцтвы.
- Тавары шырокага ўжытку.
-
перан. Вялікі, неабмежаваны, разнастайны на выбар.
- Шырокая начытанасць.
- Шырокая праграма навуковых даследаванняў.
- У шырокім сэнсе слова (у самым агульным разуменні).
-
перан. Не абмежаваны ў праяўленні, выяўленні чаго-н., з размахам.
- Жыць на шырокую нагу (багата, раскошна).
- Шырокая натура (пра шчодрага, адкрытага таварыскага чалавека).
|| наз. шырыня, ✂ і шырокасць, ✂.
шырспажыў, ✂, м. (разм.).
Прамысловыя тавары шырокага ўжытку.
|| прым. шырспажывецкі, ✂.
шырынка, ✂, ж.
Разрэз у пярэдняй частцы штаноў, прарэх.
|| прым. шырыначны, ✂ і шырынкавы, ✂.
шырыцца, ✂; незак.
Станавіцца больш шырокім, павялічвацца, развівацца.
- Узараная паласа шырылася.
- Шырыцца рух прыхільнікаў міру.
шырыць, ✂; незак.
Рабіць больш шырокім, павялічваць, развіваць.
- Ш. возера.
- Ш. спаборніцтва паміж калектывамі.
- Ш. фронт змагароў за мір.
шырэць, ✂; незак.
Станавіцца больш шырокім па тэрыторыі; шырока прасцірацца або расці колькасна, духоўна.
- Плошча возера шырэе.
- Шырэюць рады даследчыкаў космасу.
|| зак. пашырэць, ✂.