шырокі, .

  1. Вялікі ў папярочніку.

    • Шырокая вуліца.
    • Шырока (прысл.) раскрыць вочы (таксама перан.; здзівіцца).
  2. Пра адзенне: прасторны (ці надта прасторны).

    • Куртка шырокая ў плячах.
  3. Які займае сабой вялікую прастору, мае вялікую працягласць.

    • Шырокія стэпы.
    • Наступаць шырокім фронтам.
  4. Размашысты, свабодны.

    • Ш. крок.
    • Ш. жэст (перан. пра высакародны ўчынак са знешняга боку).
  5. перан. Вялікі па колькасці, ступені, ахопу, размаху і пад., масавы.

    • Шырокая сетка школ.
    • Шырокія паўнамоцтвы.
    • Тавары шырокага ўжытку.
  6. перан. Вялікі, неабмежаваны, разнастайны на выбар.

    • Шырокая начытанасць.
    • Шырокая праграма навуковых даследаванняў.
    • У шырокім сэнсе слова (у самым агульным разуменні).
  7. перан. Не абмежаваны ў праяўленні, выяўленні чаго-н., з размахам.

    • Жыць на шырокую нагу (багата, раскошна).
    • Шырокая натура (пра шчодрага, адкрытага таварыскага чалавека).

|| наз. шырыня, і шырокасць, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)