Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

учасціць, ✂; зак.

Зрабіць больш частым.

  • У. абарачальнасць аўтобусаў.
  • У. рытм руху.

|| незак. учашчаць, ✂.

|| наз. учашчэнне, ✂.

учора, прысл.

  1. У дзень перад сённяшнім.

  2. у знач. наз., нескл., н.

    • Учарашні дзень.
    • У. не дагоніш, ад заўтра не ўцячэш (прыказка).

учот, ✂, м.

Рэгістрацыя кадраў, устанаўленне іх наяўнасці.

  • Стаць на прафсаюзны ў.
  • Зняцца з учоту.

|| прым. учотны, ✂.

  • У. лісток.

учотчык, ✂, м.

Асоба, якая вядзе ўлік чаго-н.

  • У. палявой брыгады.

|| ж. учотчыца, ✂.

учубкі, прысл.:

  • узяцца ўчубкі (разм.) — 1) учапіцца адзін аднаму ў валасы, пер’е; 2) пачаць бурна спрачацца з кім-н.

    • З-за дробязі, а ў. ўзяліся.

учуць, ✂; зак. (разм.).

  1. Успрыняць слыхам, пачуць.

    • У. далёкую гамонку.
  2. Улавіць, зразумець тое, што гавораць.

    • Прабач, я не ўсё ўчуў, што ты сказаў.
  3. Улавіць нюхам, чуццём.

    • Звер учуў небяспеку.
    • У. добразычлівасць у голасе.

учынак, ✂, м.

Дзеянне, учыненае кім-н., тое, што здзейснена кім-н.

  • Смелы ў.

учыніцца, ✂; зак. (разм.).

Здарыцца, адбыцца.

  • Што там такое ўчынілася, што быў крык?

|| незак. учыняцца, ✂.

учыняць, ✂; незак. (разм.).

Тое, што і чыніць (у 1 знач.).

учытацца, ✂; зак.

Чытаючы, унікнуць.

  • У. ў незразумелы тэкст.

|| незак. учытвацца, ✂.