учуць дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

  1. Успрыняць слыхам, пачуць.

    • У. далёкую гамонку.
  2. Улавіць, зразумець тое, што гавораць.

    • Прабач, я не ўсё ўчуў, што ты сказаў.
  3. Улавіць нюхам, чуццём.

    • Звер учуў небяспеку.
    • У. добразычлівасць у голасе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)