Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

уніжаны, ✂.

Такі, якога ўнізілі, які зведаў на сабе ўніжэнне або выражае ўніжэнне.

  • У. чалавек.
  • У. выгляд.

|| наз. уніжанасць, ✂.

уніжэнне, ✂, н.

  1. гл. унізіць.

  2. Тое, што прыніжае, зневажае чалавека, яго годнасць.

    • Цярпець у.

уніз, прысл.

  1. У напрамку да нізу, да зямлі.

    • Спускацца ў.
  2. У напрамку да вусця ракі.

    • У. па Дзвіне.

унізаць, ✂; зак.

Нанізваючы, навешваючы, пакрыць паверхню чаго-н. вялікай колькасцю якіх-н. прадметаў.

  • У. ёлку цацкамі.
  • Ляшчына ўнізана гронкамі арэхаў (перан.).
  • Пальцы, унізаныя пярсцёнкамі (перан.).

|| незак. унізваць, ✂.

унізе, прысл.

У ніжняй частцы чаго-н., пад чым-н.

  • Дом стаіць у. (у нізіннай мясцовасці).

унізіць, ✂; зак.

Паставіць каго-н. у прыніжальнае становішча, зняважыць.

  • У. падначаленага.

|| незак. уніжаць, ✂.

|| звар. унізіцца, ✂.

  • У. да абману.

|| незак. уніжацца, ✂.

|| наз. уніжэнне, ✂.

унікальны, ✂.

Адзіны ў сваім родзе, непаўторны.

  • Унікальная знаходка.
  • У. рукапіс.
  • У. эксперымент.

|| наз. унікальнасць, ✂.

уніклівы, ✂.

  1. Які пазбягае прама і адкрыта выказваць свае думкі, не прамы, пазбаўлены шчырасці.

    • У. адказ.
  2. Які глыбока ўнікае ў сутнасць справы; праніклівы.

    • У. чалавек.
    • Уніклівая думка чалавека.

|| наз. уніклівасць, ✂.

унікнуць, ✂; зак.

  1. Пазбегнуць, ухіліцца ад чаго-н.

    • У. аварыі.
    • У. лаянкі.
  2. Не пажадаць сустрэцца з кім-, чым-н.

    • У. сустрэчы.
  3. у што. Удумацца, пастарацца зразумець сутнасць чаго-н.

    • У. у змест прачытанага.

|| незак. унікаць, ✂.

унікум, ✂, м. (кніжн.).

Непаўторны, адзіны ў сваім родзе прадмет (перан. таксама пра чалавека).